Мазырскі раённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу ў дачыненні да чацвярых жыхароў горада, якія 17 cакавіка каля рэстарана «Элада» аказалі супраціў супрацоўнікам міліцыі. Самы старэйшы з хуліганаў 1983 года нараджэння, самы малодшы — 1992-га. Паводле супрацоўнікаў міліцыі, маладыя людзі былі нецвярозыя, яны нецэнзурна лаяліся і на заўвагу супрацоўнікаў палка ППСМ УУС Гомельскага аблвыканкама адрэагавалі агрэсіўна. Старшага прапаршчыка міліцыі ударылі разбітай пляшкай па галаве. Рашэнне прымяніць зброю прыняў малодшы сяржант — ён расцаніў сітуацыю як пагрозу здароўю і жыццю сваіх калегаў. Міліцыянт зрабіў папераджальны стрэл, а потым тры прыцэльныя стрэлы па нагах хуліганаў.

На дадзены момант праводзіцца праверка. Яна, у тым ліку, дасць адказ пра правамернасць прымянення табельнай зброі супрацоўнікам міліцыі.

У інтэрнэце з’явіліся фотаздымкі, зробленыя адразу пасля інцыдэнту. На іх бачная група міліцыянтаў, малады чалавек з прастрэленай нагой і «хуткая».

Адзін са сведкаў здарэння кажа, што ў гэтай сітуацыі ў міліцыянтаў не было іншага выйсця.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?