Рэдактар берасцейскай абласной газеты «Заря» Лагвіновіч нязгодны з меркаваннем аб занядбаным стане беларускай мовы ў выданні. Паводле яго словаў, сцвярджэнне пра «абыякавае і нядбайнае стаўленне рэдакцыі да беларускай мовы» памылковае.

Пра гэта ён паведаміў у адказе берасцейскаму каардынатару аргкамітэту БХД Змітру Шурхаю, які накіраваў у рэдакцыю газеты калектыўны зварот грамадзян з заклікам павялічыць ужыванне беларускай мовы.

У якасці доказаў незанядбайнасці беларускай мовы ён прывёў артыкулы, надрукаваныя ў газеце на беларускай мове ў лютым і сакавіку. Іх назбіралася ажно 10(!). Таксама адзін раз выйшла літаратурная старонка «Зараніца».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?