Сёння ў Іркуцку адбыўся Круглы стол па тэме «Паўстаньне 1863 года: факты і каментары». Прысутнічала больш за трыццаць чалавек. Месцаў пасадачных было трыццаць, так што некаторым прыйшлося стаяць. Былі журналісты, чыноўнікі, навукоўцы (нават прафесары). Былі палякі, украінец, рускія, але больш было беларусаў — чалавек дваццаць. Прагучалі даклады: агульныя пра Паўстанне (і беларускі, і польскі погляд), пра Кастуся Каліноўскага, пра «Мужыцкую праўду», пра сасланых у Іркуцк
Разыходзіліся прыязна паціскаючы адзін адному рукі. Дзякуй усім за удзел!