Паводле прадстаўніка расейскага моладзевага руху «Альтэрнатыва» Алега Мельнікава, пакуль не сабраныя грошы на квіткі да Масквы. «Дагестанскія рабы» былі вызваленыя з рабства на адным з цагельных заводаў непадалёк ад Махачкалы 23 студзеня.
Алег Мельнікаў патлумачыў, штоСярод вызваленых, апроч грамадзянаў Беларусі, ёсць таксама грамадзяне Расіі. Вызваленыя знаходзяцца ў надзейным месцы. Паводле Алега, вызваленыя былі «худымі, няголенымі, бруднымі».з-за недахопу грошай на квіткі, ад’езд рабоў з Махачкалы ў Маскву адкладаецца.
Прайсьці медычнае абследаванне яны змогуць толькі дома: «Медычнае абследаванне замежных грамадзянаў у нас платнае. У нас шчыра кажучы грошай зусім няма.Шмат пайшло на харчаванне гэтых людзей. І мы цяпер збіраем на квіткі, каб іх адправіць дахаты».
Але ж былым рабам выплацілі заробкі за некалькі месяцаў. Ці можна скарыстаць гэтыя грошы?
«Заробкі выплацілі, але яны настолькі мінімальныя, там самая максімальная сума гэта 21 тысяча рублёў.Натуральна,
З сябрам руху «Альтэрнатыва» звязваўся прадстаўнік беларускай амбасады ў Расіі, які паабяцаў дапамагчы ў адпраўцы «дагестанскіх рабоў» дадому, пасля таго, як яны дабяруцца да Масквы.
Паводле вызваленых рабоў, гаспадары завода амаль сем месяцаў не плацілі ім заробку і прымушалі працаваць па 12 гадзін у суткі.Збегчы адтуль яны баяліся. Па тэлефоне адзін з дагестанскіх рабоў — Андрэй Касьцючэнка з курортнага пасёлка Нарач — распавёў, як ён патрапіў у рабства:
«Мне прапанавалі паехаць, я паехаў, а аказалася не тая праца. Мне прапанавалі паехаць на мора, папрацаваць у гатэлі. Я паехаў. Патрапіў сюды, на цагельны завод.Вось і ўсё. Цяпер вось чакаю, калі дахаты прыеду».
Андрэй сказаў, што не хоча па тэлефоне распавядаць нейкія падрабязнасьці свайго побыту ў рабстве і свайго самаадчування. Для яго самае галоўнае цяпер выехаць з Дагестану.
Як распавяла маці Андрэя Лідзія, яе сын правёў у рабстве менш за астатніх, паехаў з дому 2 кастрычніка мінулага года.
«Перадумана ўсё. І шукалі яго, ён то знаходзіўся, то губляўся. Няма чаго шукаць
Я не хацела, каб мой сын ехаў. Але ён так неяк сказаў, ай, мама, паеду, бо дзе можна падзарабіць, толькі ў Расеі. Ехаў ён не першы раз. Працу можна і на Нарачы знайсьці, але ж цяпер моладзь не задавальняюць 2 мільёны рублёў.Хочацца адразу і шмат».
Ва ўсім спадарыня Лідзія больш вінаваціць Расею: «У іх гэты беспарадак. Гэта бязмежжа. Я тут вар’яцела і ўсе перажываюць за яго. Чакаем, не дачакаемся, хутчэй бы ён прыехаў».