Кампанія Apple у часе таргоў у пятніцу, 25 студзеня, перастала быць самай дарагой публічнай кампаніяй у свеце. Яна зноў саступіла гэтае званне карпарацыі Exxon Mobil.
Акцыі Apple у часе таргоў патаннелі на 2,4 %, іх цана щ выніку склала 439,88 даляра за штуку. Такім чынам, капіталізацыя кампаніі склала 413 млрд даляраў.
Акцыі Exxon Mobil, наадварот, падаражэлі на 0,4 % - да 91,73 даляра за штуку. Капіталізацыя кампаніі дасягнула 418,2 млрд даляраў.
Ад верасня 2012 года рынкавая капіталізацыя Apple знізілася прыкладна на 250 млрд даляраў.
Apple ўпершыню абагнала Exxon Mobil і стала самай дарогай кампаніяй у жніўні 2011 года.
0
0
0
0
0
0