Ён удакладніў, што адключэнне аналагавага вяшчання пачнецца 1 жніўня са станцыі ў Асіповічах (Магілёўская вобласць). Затым да снежня будуць адключаныя яшчэ тры станцыі: адна ў Жлобіне (Гомельская вобласць) і дзве ў Магілёўскай вобласці.

Паводле слоў спецыяліста, выбар станцый быў зроблены ў адпаведнасці з дзейным частотна-тэрытарыяльным планам. «Мы зрабілі аналіз таго, наколькі эфектыўна і хутка можна вызваліць частотныя рэсурсы для ўкаранення наземнага камерцыйнага тэлевізійнага вяшчання. Аднак у метровым дыяпазоне на гэтых станцыях аналагавае вяшчанне захаваецца, і той, хто пакуль не гатовы да лічбавага вяшчання, зможа перанастроіць тэлевізар ці пераарыентаваць свае антэны», — падкрэсліў Кудырка.

Паводле яго інфармацыі, на канец 2012 года ў Беларусі працуюць 64 тэлевізійныя станцыі, якія забяспечваюць зону ўпэўненага прыёму тэлесігналу 95,063% насельніцтва. «Кожны наступны працэнт вельмі дорага каштуе. Для яго забеспячэння неабходна ўводзіць шмат станцый», — зазначыў Кудырка.

Ён паведаміў, што ў 2013 годзе плануецца ўвесці ў эксплуатацыю 11 перадаючых станцый, што павялічыць ахоп насельніцтва тэлесігналам да 97,1%. У 2014–2015 гадах прадугледжваецца падключыць яшчэ 23 станцыі.

На забеспячэнне перадаючай часткі лічбавага вяшчання выдзелена 20 млрд. рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?