паведамляе TGDaily.

Паводле дадзеных выдання, малады чалавек па імені Сяа Фэнг кінуў працу праграміста, прапрацаваўшы тры месяцы, і не рабіў ніякіх спробаў працаўладкавацца зноў.

Яго бацька падумаў, што калі аватара яго сына будуць увесь час забіваць, ён кіне гульню. Як адзначаюць журналісты, для ажыццяўлення сваёй задумы мужчына здолеў знайсці гульцоў, узровень якіх быў вышэйшы, чым Сяа Фэнга, хоць той і праводзіў гадзіны за WoW.

Аднак нават шматлікія выпадкі смерці аватара, на якога нападалі незнаёмцы, не адвадзіла маладога чалавека ад гульні. Мабыць, ён нават не лічыў гэта дзіўным, пакуль адзін з «наёмных забойцаў» не патлумачыў яму, у чым рэч.

План бацькі праваліўся, канстатуюць у газеце. Сяа Фэнг па-ранейшаму не шукае працу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0