Сілавікі арыштавалі кватэры, якімі валодаюць два палітычныя эмігранты з Гомеля.

Гэта адбылося пасля паведамлення Следчага камітэта аб завядзенні крымінальных спраў супраць 104 удзельнікаў беларускіх мітынгаў за мяжой, піша «Флагшток».

«На пошце атрымалі паперу пра тое, што нерухомая маёмасць арыштаваная і, нарэшце, удалося дабрацца да кватэры… Апячатаная, завараная, пячатка, подпіс КДБ», — расказала пра адзін з выпадкаў крыніца.

Раней у СК заявілі, што сілавікі нібыта ўстанавілі многіх удзельнікаў беларускіх акцый у шэрагу гарадоў Еўропы і ЗША. Усім ім прыгразілі канфіскацыяй маёмасці.

Чытайце таксама:

«Слядак казаў, што ў яго спіс з 200 чалавек». Як сілавікі прыходзяць з ператрусамі ў кватэры беларусаў, якія жывуць за мяжой

Сілавікі прыйшлі з ператрусам на месца рэгістрацыі журналіста Барыса Гарэцкага

У кватэры журналіста-фрылансера з Віцебска супрацоўнікі КДБ выламалі дзверы, а жыллё апячаталі

СК пагражае забраць кватэры ў 104 удзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
16