У чым менавіта яго абвінавачвалі — невядома (суд праходзіў у закрытым рэжыме). Вядомы толькі артыкул, па якім судзілі Макавея: арт.358-1 КК РБ «Агентурная дзейнасць». Справу разглядаў суддзя Мікалай Сянько, піша «Брэсцкая вясна».

Макавея затрымалі ў студзені 2023 года ў яго дома ў Кобрыне. Затрыманне праводзілі супрацоўнікі КДБ.

Спачатку Макавей сядзеў 2 месяцы ў ІЧУ Брэста, але ніякіх допытаў не праходзіла, і хлопец не разумеў за што ўвогуле затрыманы. Праз 1 год і 3 месяцы пасля затрымання справа дайшла да суда. Увесь гэты час мужчына знаходзіўся пад вартай.

Да затрымання Макавей працаваў дыджэем у Брэсце, Кобрыне, Мінску.

Чытайце таксама:

Аператару АНТ пагражае да 12 гадоў за палітыку. Прычынай маглі стаць каментары ў тэлеграме, якія ён даўно выдаліў

Асуджаная на два гады калоніі супрацоўніца EPAM Кацярына Глінская пасля вызвалення пакінула Беларусь

Івану Краўцову прысудзілі 11 гадоў зняволення завочна

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3