Ангела Меркель. Фота: Annegret Hilse, Pool Photo via AP

Ангела Меркель. Фота: Annegret Hilse, Pool Photo via AP

Кніга былога канцлера Германіі Ангелы Меркель, якая атрымала назву «Свабода», павінна з'явіцца на кніжных прылаўках 26 лістапада 2024 года. На вокладцы намаляваная сама Меркель, якая аптымістычна глядзіць удалячынь, піша BILD. 

Праўда, са слоў выдаўца, успаміны Меркель абмяжоўваюцца толькі перыядам з 1954 да 2021 года і не закранаюць расійскае ўварванне ва Украіну.

Чакаецца, што ў Еўропе цана 700-старонкавай кнігі складзе 42 еўра, у электроннай версіі яе можна будзе прачытаць за 30 еўра. Падрыхтоўкай накладу, як паведаміла сама Меркель, займаецца кёльнскае Выдавецтва Kiepenheuer and Witsch. Сааўтарам кнігі стала былая начальніца канцылярыі Меркель Беата Баўман.

«Мне прыемна паразважаць над цэнтральнымі рашэннямі і сітуацыямі маёй палітычнай працы ў маёй кнізе, якую я напісала разам з Беатай Баўман, і зрабіць іх зразумелымі шырокай публіцы, у тым ліку ў дачыненні да маёй асабістай гісторыі», — напісала Меркель.

У выдавецтве Kiepenheuer and Witsch адзначаюць, што былы канцлер «больш асабіста, чым калі-небудзь раней, раскажа пра сваё дзяцінства, юнацтва і вучобу ў ГДР, а таксама пра драматычны 1989 год, калі сцяна павалілася і пачалося яе палітычнае жыццё».

Чытайце таксама:

Халезін пра 2020: «Перамовы пра гарантыі бяспекі Лукашэнку ішлі, але ён нават не падняў трубку, калі пазваніла Меркель»

Меркель: Я была надзвычай спустошана, даведаўшыся пра смерць Навальнага

Выйшаў новы том мемуараў Сарказі, дзе ён апісвае Меркель, Абаму і Пуціна

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0