Эдгар Іэ, Фото: Alexander Hassenstein / Getty Images

Эдгар Іэ, Фото: Alexander Hassenstein / Getty Images

Эдгар Іэ ў юнацтве трэніраваўся ў сістэме «Барселоны» (і нават згуляў адзін матч за асноўны склад), а пасля гуляў за прыстойныя каманды з Францыі, Турцыі і Нідэрландаў. Яго выклікалі ў моладзевую зборную Партугаліі, а на дарослым узроўні ён гуляе за зборную Гвінеі-Бісаў. Футбаліста падпісалі зімой, яму плацяць 18 тысяч еўра на месяц.

Але высветлілася, што навічок зусім не гаворыць па-англійску — толькі па-партугальску — і адмаўляецца паказваць дакументы. Ну і ўзровень яго гульні, мякка кажучы, невысокі.

Сітуацыя дзіўная, але, здаецца, прычыну ўдалося ідэнтыфікаваць. Рэч у тым, што ў Эдгара ёсць брат-блізнюк Эдэлін. Таксама футбаліст, але значна ніжэйшага ўзроўню — ён правёў большую частку кар'еры ў ніжэйшых лігах Партугаліі і Польшчы.

Румыны здагадаліся, што, за іх клуб гуляе не Эдгар, а Эдэлін. «Дынама» некалькі тыдняў спрабуе скасаваць кантракт з гульцом, але той не згаджаецца.

Прапануецца правесці тэст ДНК, але незразумела, як гэта дапаможа зразумець, хто з братоў гуляе за румынскі клуб.

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
37
Ого
5
Сумна
0
Абуральна
0