Сяргей Бяспалаў

Сяргей Бяспалаў

Еўрабачанне-2024 прынесла Сяргею найвялікшы бонус за ўвесь час — ён выйграў на стаўках ажно 700 даляраў, але і паставіў шмат. І ўсё праз тое, што перамагла Швейцарыя. Бяспалаў не меў у гэтым сумневаў, пакуль, кажа ён, букмекеры не пачалі маніпуляваць стаўкамі.

На думку Сяргея, прычын тут некалькі: моцная песня і голас выканаўцы, а таксама нейтральны статус Швейцарыі, у якой шмат саюзнікаў. І яшчэ небінарны статус швейцарскага прадстаўніка — маўляў, такіх пераможцаў на Еўрабачанні яшчэ не было. Але не толькі гэта, тлумачыць беларус:

«Акрамя нумара і голаса, ёсць чалавечы фактар. У Еўропе паўсюль крызіс, а Швейцарыя ўсё ж можа прыняць Еўрабачанне ў адрозненне, напрыклад, ад Украіны, у якой ідзе вайна. У Украіны таксама быў добры і моцны нумар, але яны ўжо выйгравалі ў 2022-м, так хутка яны не могуць выйграць.

Еўрабачанне — гэта ўсё ж такі конкурс папсовай песенькі. Калі б гэта было нешта рокавае ці альтэрнатыва, магла б перамагчы і Ірландыя ці Харватыя. Было толькі некалькі выключэнняў, тыя ж Lordi, але ж збольшага перамагае поп-музыка».

Фота сёлетніх чэкаў са стаўкамі: фэйсбук Сяргея Бяспалава

Фота сёлетніх чэкаў са стаўкамі: фэйсбук Сяргея Бяспалава

Бяспалаў расказвае, што ўпершыню перамог, калі паставіў у 2012-м каля 50 даляраў на Loreen. У 2016-м ён паставіў 10 даляраў на Джамалу і выйграў 100, прадказаў і перамогу аўстрыйкі Канчыты Вурст. Сяргей вызначае пераможцу і па ўласных адчуваннях, і праз аналіз выступаў — перш за ўсё ён глядзіць на голас, песню і пастаноўку нумара. Важна і тое, каб песня зачапіла.

За ўвесь час Бяспалаў зарабіў на Еўрабачанні недзе 2-3 тысячы даляраў. Памыліўся толькі аднойчы. У 2017 годзе перамагла Партугалія, а Сяргей тады ставіў на Італію. Але прайграў няшмат, недзе 50 даляраў. 

«Ніколі не рабіў буйных ставак, толькі сёлета. Проста я зрабіў некалькі ставак на Швейцарыю, а потым пераблытаў іх з чэкамі і выкінуў. Тады на эмоцыях я зрабіў буйную стаўку, бо быў проста ўпэўнены, што Швейцарыя пераможа. А так я звычайна стаўлю не больш за 3-5% ад заробку і стараюся ставіць толькі на Еўрабачанне», — кажа Бяспалаў.

Чытайце таксама:

«За халадзец!» Пра што сёння спяваюць і чым жывуць «Галасы ЗМеста», якіх хацелі адправіць на Еўрабачанне?

Спевака з Нідэрландаў адхілілі ад удзелу ў Еўрабачанні

Топ-7 яскравых выступаў, якія будуць на сёлетнім Еўрабачанні

Клас
18
Панылы сорам
6
Ха-ха
3
Ого
4
Сумна
1
Абуральна
2

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?