Канцэрт гурта «Пікнік». Фота: piknik.info

Канцэрт гурта «Пікнік». Фота: piknik.info

Рок-гурт быў заснаваны ў 1978 годзе ў Санкт-Пецярбургу (на той момант — Ленінград). Утварылі яго студэнты Ленінградскага палітэха і спачатку назвалі «Арыён». Аднак стартам лічаць 1981 год, калі да гурта далучыўся цяперашні саліст — паляк Эдмунд Шклярскі.

У 1980-я «Пікнік» трапіў у «чорныя спісы» гуртоў, забароненых да тыражавання ў студыях гуказапісу. Яго неўзлюбіла партыйна-камсамольская прэса.

Адметнасць стылю гурта — выкарыстанне сімфанічных, клавішных і экзатычных народных інструментаў. За час існавання выйшла больш за 20 альбомаў.

Сярод самых вядомых песень — «У шамана три руки», «Египтянин», «Королевство Кривых», «Там, на самом краю земли».

Саліст Эдмунд Шклярскі. Фота: piknik.info

Саліст Эдмунд Шклярскі. Фота: piknik.info

У цяперашнім складзе гурта, апроч Шклярскага, таксама Леанід Кірнос, Марат Карчэмны і Станіслаў Шклярскі (сын лідара «Пікніка»).

Пра вайну Шклярскі публічна ніяк не выказваўся. Аднак, у маі 2022-га расійскі прапагандыст Захар Прылепін у сваім тэлеграм-канале напісаў, што Шклярскі дапамог з закупкай запчастак для тэхнікі на фронце.

«Галоўны ў нашай камандзе па данбаскіх гуманітарных работах — «генерал гуманітарных войскаў» Юрый Мезінаў мімаходзь паведаміў у сваёй «цялезе», што рок-легенда, лідар гурта «Пікнік» Эдмунд Шклярскі спакойна перадаў неабходныя сродкі на рамонт вечна забіванага транспарту для нашых гуманітарнікаў.

Наогул пра пазіцыю Шклярскага па Украіне (пазіцыя — якая трэба; нармальная пазіцыя рускага чалавека і рускага музыканта) я ведаў яшчэ калі вёў «Соль» на РэнТБ», — пісаў Прылепін.

Пасля 2014 года «Пікнік» выступаў у Крыме, за гэта Шклярскага ўнеслі ў базу «Міратворац».

Паведамляецца, што ў сённяшняй перастрэлцы музыкі не пацярпелі. Яны былі ў грымёрцы, калі пачалася стральба, і яшчэ не пачалі выступаць. 

Чытайце таксама:

Тэракт у «Крокус Сіці Хол»: што вядома на гэты момант

«Мінімум пяць чалавек, барадатыя». Што вядома пра тэрарыстаў, якія ўчынілі страляніну ў маскоўскім «Крокусе»

Клас
163
Панылы сорам
87
Ха-ха
49
Ого
88
Сумна
207
Абуральна
383