Сяргей Шайгу і Уладзімір Пуцін. Фота: AP
У цяперашнім расійскім войску проста няма неабходнай колькасці людзей для фармавання гэтых злучэнняў, падкрэслівае Фёдараў.
«Мотастралковая дывізія поўнага складу — гэта тры палкі па 2-2,5 тысячы чалавек, плюс танкавы полк, плюс маса ўсяго іншага, напрыклад, артылерыйскі дывізіён або артылерыйскі полк. Увогуле, гэта дзесьці каля 10 тысяч чалавек. Мотастралковая брыгада — гэта 4,5 тысячы чалавек. З гэтых дывізій і брыгад можна сканструяваць дзве арміі. А людзей для гэтага няма, за выключэннем таго выпадку, калі Расія абвесціць мабілізацыю», — сказаў эксперт.
Паводле яго падлікаў, для фармавання дзвюх армій спатрэбіцца набраць больш за 200 тысяч чалавек.
Рэалізацыю плана Мінабароны абцяжарыць і адсутнасць афіцэраў, мяркуе Фёдараў.
«Правёўшы мабілізацыю, Мінабароны атрымае ненавучаны натоўп у 200-250 тысяч чалавек. На кожных 10 шарагоўцаў патрэбен афіцэр. Афіцэраў так проста прызваць немагчыма. На іх навучанне патрабуецца шмат часу. Адкуль іх будуць браць і як рыхтаваць, ніхто не ведае», — сказаў эксперт.
Агучаныя Шайгу планы павышаюць рызыку таго, што дадатковы набор мабілізаваных пачнецца летам ці восенню, сказаў «Агентству» кіраўнік антываеннага праекта «Ідзіце лесам» Рыгор Свярдлін.
«Яшчэ да гэтай заявы мы з калегамі прагназавалі, што пасля выбараў, але да канца года, мабілізацыю актывізуюць. Паводле нашых ацэнак, яна наўрад ці будзе такой жа актыўнай, як увосень 2022 года, але думаю, што 100-150 тысяч чалавек Мінабароны паспрабуе мабілізаваць. Кантрактнікаў, відавочна, не хапае, таму падпісваць кантракты тэрміновай службы прымушаюць з першага ж дня службы, але для папаўнення войска тых, хто падпісвае кантракт, недастаткова», — мяркуе Свярдлін.
Тое, што пасля выбараў Расія можа пачаць новы наступ ва Украіне, дапускаюць таксама ўкраінскія ўлады і НАТА. І яны таксама мяркуюць, што для гэтага спатрэбіцца больш актыўная мабілізацыя.
Чытайце таксама:
НАТА: Ва Украіне забітыя або параненыя больш за 350 тысяч вайскоўцаў РФ
Шайгу ацаніў украінскія страты за час вайны ў 444 тысяч вайскоўцаў