Пра гэта паведаміў старшыня Адэскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Алег Кіпер у сваім тэлеграм-канале.
«Ратавальнікі дэблакуюць іх з брацікам целы», — напісаў ён.
Раней ратавальнікі знайшлі целы маці гэтых дзяцей і яе мужа, а таксама 7-месячнай дачкі.
Колькасць ахвяр ад удару па Адэсе вырасла да 12.
Фота: Суспільне. Адэса
Начны ўдар па Адэскай вобласці быў нанесены васьмю дронамі-камікадзэ тыпу Shahed-131/136. Сем з іх знішчылі, а адзін трапіў у 9-павярховы дом.
«Густанаселены раён. Тут проста жах. На месцы працуюць ратавальнікі, муніцыпальныя і аварыйныя службы. Вядуцца разборы завалаў», — паведамляў мэр Генадзь Труханаў.
Чытайце таксама:
У выніку новай атакі дронаў ёсць ахвяры ў Адэсе і Харкаўскай вобласці