Вядома, што 19 ліпеня 2022 года Раман прыехаў у Беларусь і знік: пра яго месцазнаходжанне нічога не было вядома, а пошукава-выратавальны атрад «Паўднёвы Захад» нават абвяшчаў яго пошукі. Пазней стала вядома, што Галуза жывы і яго месцазнаходжанне ўстаноўлена — без якіх-небудзь падрабязнасцяў. Але знаёмы Рамана ў сацсетках пісаў, што той знаходзіцца ў СІЗА КДБ.
У Польшчы Галуза скончыў універсітэт, атрымаў польскае грамадзянства, займаўся валанцёрствам — у тым ліку дапамагаў беларускім уцекачам. Паводле яго знаёмага, затрыманне Рамана магло быць загадзя спланаванае беларускімі сілавікамі.
Цяпер яму пагражае да 15 гадоў калоніі.
Чытайце таксама:
Затрымалі яшчэ двух беларусаў, якія прыехалі на радзіму з Польшчы
Віляйчук Андрэй Кудзік не выйшаў з сутак па адбыцці 15-дзённага арышту
Беларускамоўнага айцішніка з EPAM асудзілі на драконаўскі тэрмін за данаты