Дзяўчына ўвесь гэты час знаходзілася ў Беларусі, але апошнім часам пачала паводзіць сябе дзіўна і нетыпова рэагаваць. Пра гэта стала вядома Еўрарадыё.

Уладальніка насцярожыла, што «некаторы час таму быў прызначаны дадатковы адмін — з такім жа імем Яўгенія», але сама Яўгенія пры гэтым нічога калегам не сказала, хаця актыўна камуніцыравала па іншых розных пытаннях. Затым 7 студзеня зноў без папярэджання правы на чат былі перададзены трэцяму акаўнту. Адказ «гэта мой другі акаўнт» насцярожыў, таму што гэта быў ужо трэці.

«А потым камунікацыя з чалавекам прывяла да разумення, што са мной размаўляе хутчэй за ўсё мужык — лайкі не ставіць, фразы кшталту «ну як сам-та» і г.д.», — зазначае ўладальнік чата. З'явіліся і іншыя нехарактэрныя фразы і рэакцыі.

Але галоўнае, «яна, якая пастаянна сядзіць у Telegram, станавілася анлайн прыкладна раз у дзве гадзіны. Напрыклад, 17.00—17.20 па Мінску. Потым 19.00—19.20 па Мінску. І так да гадзіны ночы па Мінску. Тэндэнцыя была вельмі дакладнай і можна было меркаваць — дзяжураць», — зазначае ўладальнік.

Акрамя таго з'явілася інфармацыя, што ў адміністратара «Беларусаў у Гданьску» прайшоў ператрус.

Уладальнік прыняў рашэнне стварыць новы чат. Пасля гэтага ў старым з'явіўся заклік «не весціся на ўкідванні», пакінуць унутраныя супярэчнасці са старым суадмінам «в избе» і працягнуць размовы тут.

Адзначым, што чат «Беларусы ў Гданьску» меў каля 5 тысяч удзельнікаў і быў найбуйнейшай пляцоўкай для зносін беларусаў у Труймяста (гарадской агламерацыі на поўначы Польшчы, якая складаецца з Гданьска, Сопата і Гдыні, а таксама некалькіх невялікіх гарадоў і прадмесцяў).

Клас
3
Панылы сорам
17
Ха-ха
5
Ого
3
Сумна
5
Абуральна
26