«Мы працуем не толькі прафілактычна, але і ў аператыўным плане. Працуюць нашы падраздзяленні інтэрнэт-разведкі. Калі вы заўважылі, асабліва ў пачатку электаральнай кампаніі спрабуюць недзе паўплываць менавіта на кіраўнікоў, на службовых асобаў.

Ёсць абразы, ёсць пагрозы. Але ўсе яны думаюць, што знаходзяцца за мяжой і іх адтуль дастаць немагчыма. Насамрэч, сёння органы ўнутраных справаў дакументуюць кожны такі факт, мы распачынаем крымінальныя справы. За кожнае слова — усім давядзецца адказаць.

Рана ці позна, мы іх сюды даставім. Або яны прыедуць самі. Гэта я сцвярджаю ўпэўнена», — сказаў Іван Кубракоў «Беларусь 1».

Кубракоў паабяцаў, што паўтору 2020 года не будзе. Паводле яго слоў, кожны выбарчы ўчастак будзе абсталяваны кнопкай трывожнай сігналізацыі і сістэмамі відэаназірання.

«Раскажу на прыкладзе Мінска. Выдзелена спецыяльнае памяшканне, дзе будуць працаваць не менш як 50 чалавек. Кожны выбарчы ўчастак і прылеглая тэрыторыя будуць старанна кантралявацца. У выпадку найменшай небяспекі будуць замацаваныя групы хуткага рэагавання, якія будуць аказваць дапамогу супрацоўнікам, якія забяспечваюць ахову парадку. Таму сітуацыя знаходзіцца ў нас пад кантролем», — сказаў Кубракоў.

Чытайце таксама:

«Самая лепшая прафілактыка — прымяненне зброі» — Карпянкоў

Кубракоў не выключыў, што амністыю прыменяць і да палітзняволеных. Але ў забойцаў шанцаў больш

Амністыя-2024 не закране палітвязняў і закладчыкаў. Што вядома пра планы ўладаў?

Клас
20
Панылы сорам
27
Ха-ха
97
Ого
5
Сумна
13
Абуральна
99