Калаж УНІАН

Калаж УНІАН

Прэм'ер-міністр Албаніі Эдзі Рама расказаў анекдот, у якім намякнуў на дачыненне Пуціна да забойства кіраўніка прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнер» Яўгена Прыгожына, заўважыў УНІАН.

На Bled Strategic Forum у Славеніі ён спытаў удзельнікаў форуму, ці ведаюць яны, што Расія хоча аб'яднаць розныя часавыя паясы з-за вялікай адлегласці паміж рэгіёнамі, што стварае праблемы.

«Прэм'ер-міністр ідзе да Пуціна і кажа: «Ёсць праблема. Мая сям'я была ў адпачынку, я патэлефанаваў ім пажадаць дабранач, але ў іх ужо была раніца. Я патэлефанаваў Олафу Шольцу, каб павіншаваць яго з днём нараджэння, але ён сказаў, што гэта будзе на наступны дзень. Я патэлефанаваў Сі Цзіньпіну, каб павіншаваць яго з Новым годам, але ён сказаў мне, што ў іх усё яшчэ стары год».

А Пуцін яму адказвае: «Так, такое здарылася і са мной. Я патэлефанаваў сям'і Прыгожына, каб выказаць спачуванні, але яго самалёт яшчэ не ўзляцеў», — сказаў Рама.

Чытайце таксама:

Растоўскі мітрапаліт заявіў, што горад падчас чэрвеньскага маршу ПВК «Вагнер» выратаваў абраз Маці Божай

«Усё ў парадку». Прыгожын і пасля смерці працягвае містыфікаваць — з’явілася відэа з ім

СК Расіі пацвердзіў гібель Яўгена Прыгожына

Клас
25
Панылы сорам
1
Ха-ха
99
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
5