Расійскае Міністэрства абароны заявіла, што нібыта Украіна атакавала Маскоўскую вобласць 5 беспілотнікамі, але нібыта ўсіх іх збілі.

«Сёння раніцай спыненая спроба кіеўскага рэжыму ажыццявіць тэрарыстычную атаку пяццю беспілотнымі лятальнымі апаратамі па аб'ектах на тэрыторыі Маскоўскай вобласці і Новай Масквы».

Паведамляецца, што нібыта 4 «украінскія БПЛА» на тэрыторыі Новай Масквы знішчылі сродкамі СПА.

А яшчэ адзін БПЛА нібыта быў падаўлены сродкамі радыёэлектроннай барацьбы і пацярпеў крушэнне на тэрыторыі Адзінцоўскага раёна Маскоўскай вобласці.

У Мінабароны РФ запэўніваюць, што пацярпелых і разбурэнняў няма.

Аднак Shot паведамляў пра пажар у вёсцы Крывашэіна ў Новай Маскве ў выніку падзення беспілотніка.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0