Вольга Лойка. Фота: planbmedia.io

Вольга Лойка. Фота: planbmedia.io

У прывітальным тэксце на сайце каманда новага медыя піша, што будзе рабіць навіны з сэнсам.

Кожны дзень будзе выходзіць «Сігнал дня» — важная навіна, і «Дно дня» — пра трэш, які рызыкуе стаць трэндам. Інтэрв'ю, аўтарскія калонкі, каментары, гісторыі і рэйтынгі можна будзе знайсці ў рубрыцы «Гаворым пра важнае».

На думку аўтараў праекта, заставацца ў плыні навін цяпер складана і тым, хто ўнутры, і тым, хто цяпер за межамі краіны. Але разумець, што адбываецца, важна і студэнтам, якія з'ехалі, і прадпрымальнікам, і пакінутаму дзяржсектару, які самазаспакоены міфамі пра тое, што ўсё ідзе па плане, а санкцыі робяць нас мацнейшымі.

Абяцаюць, што ў новым медыя можна будзе пачытаць аналіз таго, што адбываецца, у даступнай форме, складаныя рэчы будуць тлумачыцца чалавечай мовай, а эксперты пакажуць прычынна-выніковыя сувязі.

Галоўная рэдактарка Вольга Лойка на пытанне «Прэс-клуба Беларусь», чаму яна запускае гэта медыя, адказала:

«Мы запускаем новае медыя таму, што нам ёсць што сказаць. Таму, што можна чалавека пасадзіць, адабраць Радзіму, прафесію, працу, калег і сяброў, але забараніць яму думаць і адчуваць немагчыма. І пісаць пра гэта, наколькі магчыма.

У журналістыцы ёсць жанры, дзе нельга не назваць сябе. Я разумею калегаў, якія захоўваюць ананімнасць, але ёсць тое, што можна сказаць толькі асабіста. І аўтарскай журналістыкі цяпер дэфіцыт. Паспрабуем папоўніць». 

Да разгрому Tut.by Вольга Лойка была галоўнай рэдактаркай палітыка-эканамічнага блока партала, пасля — палітзняволенай, фігуранткай «тэрарыстычнага спіса» КДБ. Пасля вызвалення з-за кратаў пад паручальніцтва з'ехала за мяжу, а трох паручальнікаў аштрафавалі пасля на 500 базавых велічынь кожнага.

Чытайце таксама:

Паручальнікаў журналістак Tut.by аштрафавалі на 18500 рублёў кожнага

У суд выклікалі людзей, што паручыліся за журналістак Tut.by, якія з'ехалі за мяжу

Клас
63
Панылы сорам
4
Ха-ха
5
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
3