Памер сярэдняй пенсіі ў Літве на сёння складае 800 літаў, паведамляе delfi.

У гэтай краіне сёння моцна дыскутуецца пытанне, ці ўлічваць працоўны стаж за СССР. Улік стажу, атрыманага ў часы СССР, патрабуе дадатковых 130 млн літаў, што для Літвы шчодры крок. Таму міністэрства сацыяльнай абароны прапанавала не ўлічваць гэты перыяд.

Аднак прэзідэнт Даля Грыбаўскайце, у тым ліку з папулісцкіх меркаванняў, выступіла супраць, зазначыўшы, што пенсіянер сам вольны выбраць перыяд працоўнага стажу: за камуністамі, або за часамі незалежнасці.

Канчатковае рашэнне па гэтым пытанні будзе прынята ўрадам у пятніцу.

Пенсія ў 800 літаў гэта, паводле сённяшняга курсу (1:2,5267), 316,6 даляра.

У Беларусі ў верасні памер сярэдняй пенсіі па ўзросце складаў 795 тыс. рублёў

Калі ўлічваць сённяшні курс даляра на дадатковай сесіі ў 9 тыс. рублёў, гэта 88 даляраў, што ў 3,59 разу меней чым у Літве. Нават па курсе Нацбанка гэта 140 даляраў.

Разам з тым лукашэнкаўскія СМІ падаюць дыскусію ў Літве як здзек з пенсіянераў, абмінаючы насамрэч здзеклівы памер пенсій у самой Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?