Існуе верагоднасць таго, што чэмпіянат Нацыянальнай хакейнай лігі 2012/13 будзе цалкам адменены, паведамляе эксперт TSN Дарэн Дрэгер у сваім блогу.

Па словах Дрэгера, гэта пацвярджаюць крыніцы як у лізе, так і ў Асацыяцыі гульцоў, якія цяпер вядуць перамовы наконт новай Калектыўнай дамовы. Тэрмін ранейшай дамовы завяршаецца 15 верасня, пасля чаго можа быць абвешчаны лакаўт.

НХЛ настойвае на скарачэнні заробкаў, тады як Асацыяцыя лічыць, што скарачэнне заробкаў не вырашыць праблемы, так як фінансавую сістэму трэба ў корані перагледзець.
У той жа час гульцы гатовыя пайсці на пэўныя скарачэнні, але расцягнуць іх па часе.

Яшчэ адзін важны аспект, па якім бакі не могуць дамовіцца, — тэрміны кантрактаў. Існуе верагоднасць, што дзеючыя пагадненні будуць перагледжаны, што не задавальняе гульцоў. Акрамя таго, ліга хоча павялічыць тэрмін кантрактаў пачаткоўца з 3 да 5 гадоў, што таксама не задавальняе Асацыяцыю, паведамляе sports.ru.

Чэмпіянат Нацыянальнай хакейнай лігі быў заснаваны 19 снежня 1917 г.
Тады ў ім гулялі чатыры каманды: «Манрэаль Канадыенс», «Манрэаль Уондэрэрз», «Таронта Арэнас» і «Атава Сенатарс».

З сезона 2000/2001 гг. у НХЛ гуляюць 30 камандаў, разбітыя на шэсць дывізіёнаў (дзве канферэнцыі), што змагаюцца за Кубак Стэнлі.

Лакаўт ужо меў месца ў НХЛ. Першы праз у 1994/1995 гг., тады забастоўка доўжылася тры месяцы, і сезон пачаўся са спазненнем. У 2004/2005 гг. сезон быў цалкам адменены.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?