У яго забіраюць сем тытулаў пераможцы велагонкі «Тур дэ Франс» у сувязі з абвінавачваннямі Амерыканскага антыдопінгавага агенцтва (USADA) ва ўжыванні допінгу, паведамляе Associated Press.

USADA абвінаваціла сяміразовага пераможцу «Тур дэ Франс» у парушэнні цэлага шэрагу антыдопінгавых правілаў:
ён ужываў забароненыя прэпараты і дзяліўся допінгам з іншымі спартоўцамі. З чэрвеня амерыканец у судзе спрабаваў даказаць сваю невінаватасць, аднак прысуд па ягонай справе адкладаўся, і ў выніку Армстронг вырашыў спыніць барацьбу.

Цікава, што за Армстронга ўзялося нацыянальнае антыдопінгавае агенцтва ЗША. У гэтым кантэксце звяртае ўвагу, што ў нашай краіне нацыянальнае антыдопінгавае агенцтва ніколі не чапляла ўласных чэмпіёнаў.

Наадварот, у Беларусі разгортваліся медыякампаніі ў абарону Ціхана, Дзевятоўскага, Астапчук да іншых чэмпіёнаў, якіх лавілі на допінгу міжнародныя структуры.
Дзевятоўскі нават робіць палітычную кар’еру: ён ідзе ў палату прадстаўнікоў ад лукашэнкаўцаў. У Амерыцы такое цяжка ўявіць у дачыненні да чалавека, які злавілі на падмане.
41-гадовы Армстронг займаў асаблівае месца на спартовым п’едэстале Амерыкі, бо ён быў адзіным чэмпіёнам, які вярнуўся ў вялікі спорт, перамогшы цяжкую хваробу — рак.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?