Прайшоў фінальны заезд у каноэ-двойках на Алімпійскіх гульнях у Лондане на 1000 м.

Алімпійскія чэмпіёны Пекіна-2008 браты Аляксандр і Андрэй Багдановічы гэтым разам фінішавалі другімі (3.35,206), заваяваўшы срэбра.

Золата выйграў дуэт з Германіі Петэр Крэтшмер і Курт Кушэла (3.33,804), трэцяе месца занялі расіяне Аляксей Каравашкаў і Ілля Пярвухін (3.36,414).

**

У беларусаў на Алімпійскіх гульнях цяпер на рахунку дзесяць медалёў — тры залатыя, тры срэбраныя, чатыры бронзавыя.

Золата: Надзея Астапчук (6 жніўня, лёгкая атлетыка, ядро) Максім Мірны / Вікторыя Азаранка (5 жніўня, тэніс, мікст), Сяргей Мартынаў (3 жніўня, стральба);

срэбра: два медалі Аляксандры Герасімені (2 жніўня і 4 жніўня; плаванне); і зараз медаль братоў Багдановічаў (9 жніўня, каноэ-двойка).

бронза: Марына Шкерманкова (1 жніўня, цяжкая атлетыка) і Ірына Кулеша (3 жніўня; цяжкая атлетыка), Вікторыя Азаранка (4 жніўня; тэніс), байдарка-чацвёрка (8 жніўня; Ірына Памелава, Надзея Папок, Вольга Худзенка і Марына Палтаран).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?