Лорын жонцы Бяляцкага: Ваша змаганне справядлівае.

Лорын жонцы Бяляцкага: Ваша змаганне справядлівае.

Лорын падпісалася пад зваротам за адмену смяротнага пакарання ў Беларусі.

Лорын падпісалася пад зваротам за адмену смяротнага пакарання ў Беларусі.

Яна выслухала жонку зняволенага праваабаронцы Алеся Бяляцкага...

Яна выслухала жонку зняволенага праваабаронцы Алеся Бяляцкага...

...і абаронцу рэпрэсаваных, юрыста Валянціна Стэфановіча.

...і абаронцу рэпрэсаваных, юрыста Валянціна Стэфановіча.

Шведская спявачка Ларын, пераможца сёлетняга Еўрабачання, пасля свайго выступу ў Віцебску на «Славянскім базары» сустрэлася з жонкай палітвязня Алеся Бяляцкага Наталляй Пінчук, намеснікам старшыні «Вясны» Валянцінам Стэфановічам і незалежнымі беларускімі журналістамі.

Яна выказала словы падтрымкі Алесю Бяляцкаму і іншым беларускім палітзняволеным, падпісалася пад петыцыяй аб забароне смяротнага пакарання ў Беларусі.

Шведская зорка мараканска-берберскага паходжання Ларын больш за дзве гадзіны ў шведскай амбасадзе гутарыла з Наталляй Пінчук, прадстаўнікамі «Вясны» і незалежных беларускіх СМІ.

Яна падрабязна цікавілася ўмовамі ўтрымання Бяляцкага ў турме, колькасцю беларускіх палітвязняў, станам захавання правоў чалавека, свабодай выказванняў у Беларусі, леташнімі «маўклівымі пратэстамі».

У Натальлі Пінчук яна падрабязна распытвала пра справу Бяляцкага і жыццё сям’і пасля арышту, захаплялася мужнасцю Алеся і Наталлі. Наталля Пінчук распавядала ёй:

«Ужо хутка, праз 20 дзён, будзе год, як Алесь у зняволенні. Гэты год быў цяжкі. Зараз ён у Бабруйскай калоніі, яму створаныя даволі цяжкія маральна-псыхалягічныя ўмовы».

Выслухаўшы Наталлю, Ларын назвала яе «вельмі моцнай жанчынай»:

«Я разумею, чаму Алесь вас кахае… Я вельмі спадзяюся, што ўсё наладзіцца, што яго як найхутчэй выпусцяць, жадаю гэтага ад шчырага сэрца. Вельмі шкада, што такая цудоўная сям’я разлучаная, сын у адным месцы, маці ў другім, а бацька ў турме. Але ваша змаганне справядлівае».

Ларын распавяла, што яна шмат даведалася пра Беларусь ад шведскай праваабаронцаў, а таксама ад сваіх фанаў, якія пісалі ёй пра Беларусь у сацыяльных сетках:

«Я была шчаслівая даведацца, што ёсць так шмат людзей, якія хочуць дапамагчы, якія могуць дапамагчы. Ім толькі патрэбная інфармацыя пра тое, што адбываецца ў Беларусі, і пра тое, якім чынам яны могуць паспрыяць ёй»

Ларын распавяла, што ў яе не было страху перад прыездам у Беларусь.
Яна сама родам з Марока, бачыла беднасць, карупцыю, парушэнне правоў чалавека, розныя магчымасці для мужчын і жанчын. Атрымаўшы запрашэнне выступіць у Віцебску на «Славянскім базары», Ларын усё ж доўга думала, ці ехаць у краіну, дзе парушаюцца правы чалавека. Але выбар зрабіла на карысць аматараў яе творчасці:
«Тут ёсць людзі, якім падабаецца мая музыка. Калі б я не прыехала, гэта было б непавагай да іх.
Таму я і прыехала выступіць з гэтай сцэны, каб падзяліцца тым, што маю. А па-другое, я прыехала, каб выказаць сваю думку, таму што я вольны чалавек, і я гэта раблю».
Ларын з ахвотай падпісалася пад петыцыяй з заклікам скасаваць смяротнае пакаранне ў Беларусі. Яна сардэчна абняла Наталлю Пінчук, выказала шмат цёплых пажаданняў беларусам, і перш за ўсё — свабоды.
Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?