Затрыманы сёння ў Мінску актывіст аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Вадзім Кабанчук знаходзіцца ва УУС Цэнтральнага раёна сталіцы. Пра гэта паведамляепрэс-служба БХД.
Як сказаў Кабанчук па тэлефоне, міліцыянеры нічога не тлумачаць яму і апісваюць рэчы, што знаходзіліся ў аўтамабілі ў момант яго затрымання.
Кабанчук быў затрыманы каля опернага тэатра.За машынай сачылі людзі ў цывільным, калі яна выязджала з двара, дзе знаходзіцца офіс БХД. Іншыя актывісты БХД, якія знаходзіліся ў машыне, змаглі ўцячы ад міліцыі, пазбегнуўшы затрымання.
У аўтамабілі знаходзіліся матэрыялы і расцяжка для мітынгу да Дня Волі, які пройдзе ў парку Дружбы Народаў на плошчы Бангалор.