Паводле статыстыкі Нацбанк на 1 ліпеня 2011 года колькасць наяўных беларускіх рублёў дасягнула 6,33 трыльёна. Такім чынам,

за чэрвень было надрукавана яшчэ 490 мільярдаў рублёў.

Найбольш, амаль трыльён рублёў, было выпушчана ў красавіку 2011 года. Агулам жа, у параўнанні з 1 студзеня 2011 года,

колькасць наяўных у абароце павялічылася на 40%.

Дзяржава не абмяжоўвае эмісію, а друкуе новыя і новыя рублі, каб людзі не абурыліся, што не могуць атрымаць свае законныя грошы, ці то з банкаматаў, ці то забраўшы ўклады. У выніку інфляцыя заходзіць на чарговае кола.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?