Вызначаныя 10 ААТ, дзяржаўныя пакеты акцый якіх будуць прададзеныя з удзелам Сусветнага банка і прыцягненнем міжнародных кансультантаў.Пра гэта паведаміў карэспандэнту БЕЛТА старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Беларусі Георгій Кузняцоў.
Прыватызацыя гэтых прадпрыемстваў будзе ажыццяўляцца ў 2011–2013 гадах. У пералік увайшлі адкрытыя акцыянерныя таварыствы «Баранавіцкі камбінат жалезабетонных канструкцый» (дзяржаўная доля ў статутным фондзе — 99%), «Брэсцкі электрамеханічны завод» (83,8%),
«Мы далі свае прапановы па гэтым пераліку, гэта „Бархім“, Брэсцкі электрамеханічны завод і „Белсантэхмантаж“, — адзначыў Георгій Кузняцоў. — Затым на разгляд спецыялістаў Сусветнага банка былі прадстаўленыя дакументы па іншых беларускіх прадпрыемствах, якія і ўвайшлі ў гэты пілотны праект» .
Пры садзейнічанні Сусветнага банка і ўрада Аўстрыі Беларусь атрымае фінансаванне ў аб’ёме $5 млн на ажыццяўленне прыватызацыі гэтых аб’ектаў.
Усяго ў адпаведнасці з планам прыватызацыі на 2011–2013 гады ў Беларусі плануецца прадаць акцыі 244 ААТ.
Каментары