Крытыка зноў прагучала ў прапагандысцкай перадачы «У цэнтры ўвагі» ў нядзелю.

Лукашэнка выкарыстоўвае «Славянскі базар», каб засвяціцца з зоркамі расійскай поп-сцэны.

Лукашэнка выкарыстоўвае «Славянскі базар», каб засвяціцца з зоркамі расійскай поп-сцэны.

«Упершыню за 20 гадоў сваёй гісторыі фестываль „Славянскі базар“ апынуўся уцягнуты ў палітыку, — грымеў у сваім рэпартажы Андрэй Крывашэеў. — Упершыню гасцей і ўдзельнікаў мультыкультурнай, але, у першую чаргу, славянскай з’явы не павіншаваў прэзідэнт Расіі. У фестывалю ёсць душа, кажуць яго ўдзельнікі. Сваім грэбаваннем Крэмль у гэтую душу плюнуў. Такое меркаванне дзеячоў мастацтва».

У сапраўднасці, «Базар» быў уцягнуты ў палітыку заўжды. Фестываль адыгрываў значную ролю для лукашэнкаўскай прапаганды. Нароўні з «Дажынкамі» і святкаваннямі Дня Перамогі і 3 Ліпеня, ён выкарыстоўваецца для дэманстрацыі поспехаў рэжыму і яго пераемнасці з савецкай традыцыяй.

За вялікія грошы на «Славянскі базар» прывозяць пераважна зорак расійскай поп-сцэны. Бюджэт фестывалю значна перавышае выдаткі на іншыя культурныя імпрэзы ў Беларусі.

«Наўрад ці выпадкова, але ігнараванне Крамлём найважнейшых саюзных дат і падзей — ад дня пачатку Вялікай Айчыннай да Віцебскага фестывалю — супалі з ультыматумам: ад Беларусі патрабуюць здаць актывы на $ 7,5 млрд, прычым па свайму расійскаму сцэнары, гэта значыць, хутка, ціха, танна, і алігархам», — заявіла БТ.
Два тыдні таму ў той жа праграме лукашэнкаўскага тэлебачання быў выказаны тэзіс, што прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў не прыляцеў у Брэст 22 чэрвеня, бо яму было б сорамна глядзець у вочы расійскім ветэранам, якія, як было заяўлена, жывуць на радзіме ў галечы.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?