Сотні людзей сабралася на цэнтральнай плошчы Леніна ў Брэсце. Заклік да народных гулянняў быў распаўсюджаны праз сацыяльныя сеткі. У знак салідарнасці людзей заклікаюць збірацца а 19-й гадзіне кожную сераду.

У Берасці ўлады правялі і своеасаблівую акцыю запалохвання.

На плошчы Леніна ў Брэсце міліцыя затрымала прынамсі 13 чалавек, у тым ліку журналістаў незалежнай «Брестскай газеты» Станіслава Коршунава і Дзмітрыя Босака, паведаміў у сваім фэйсбуку галоўны рэдактар выдання Віктар Марчук. Журналісты асвятлялі акцыю.

Усяго падчас акцыі затрыманыя восем чалавек. Сярод затрыманых актывіст Руху за Свабоду Дзяніс Турчаняк, абласны каардынатар БХД Зміцер Шурхай, Яўген Скрабец, а таксама кіраўнічка гарадской арганізацыі БСДП (Г) Ганну Канюс і актывіст сацдэмаў Андрэй Ваўчок.

Яшчэ адзін затрыманы — Міхась Ільін.

19:33

Карэспандэнта «Брэсцкай газеты» вязуць у аўтазаку у Паўночны гарадок — РУУС Ленінскага раёна. Ён перадаў, што пры спробе выезду аўтазака з двара дарогу транспартнаму сродку перагарадзілі бацькі аднаго з затрыманых. Маці затрыманага ў грубай форме з ужываннем сілы прыбралі з дарогі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?