На Брэстчыне 3 і 4 лістапада абвешчаная жалоба па ахвярах «Пінскдрэва»
Адпаведнае распараджэнне падпісаў старшыня аблвыканкама Канстанцін Сумар.
Адпаведнае распараджэнне падпісаў старшыня аблвыканкама Канстанцін Сумар.
У дні жалоб на ўсёй тэрыторыі вобласці будуць прыспушчаныя дзяржаўныя сцягі Беларусі і сцягі адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак вобласці. 3 і 4 лістапада ўстановы культуры і рэгіянальныя тэлерадыёкампаніі вобласці адменяць забаўляльныя мерапрыемствы і перадачы.
Нагадаем, што ад выбуху на фабрыцы «Пінскдрэва» загінулі 14 чалавек. Яшчэ 6 чалавек дагэтуль знаходзяцца ў лякарнях, трое з іх — у цяжкім стане.
Еўрарадыё
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ