Фота Волі Афіцэравай

Фота Волі Афіцэравай

Мінчук прысвоіў знойдзеную банкаўскую карту і разлічваўся ёй цягам двух тыдняў, піша прэс-служба МУС.

Хлопец знайшоў банкаўскую бескантактавую карту з магчымасцю неабмежаванай колькасці плацяжоў у падземным пераходзе адной са станцый метрапалітэна.

Малады чалавек карыстаўся знаходкай на працягу двух тыдняў, у выніку чаго ўладальнік карты пазбавіўся 17,5 тыс. руб. Грошы хлопец траціў на дзіця, упрыгожванні, туалетную ваду і паход жонкі ў салон прыгажосці.

Аператыўнікі па барацьбе з кіберзлачынствамі яго затрымалі. Раней ён ужо прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за маёмасныя злачынствы. У дачыненні да хлопца была распачатая крымінальная справа за крадзеж шляхам выкарыстання камп'ютарнай тэхнікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0