Пра гэта Лукашэнка заявіў сёння падчас неанансаванай інаўгурацыі, піша БелТА.

«Цяпер мы выходзім з шэрагу выпрабаванняў цяжкага высакоснага 2020 года. З абноўленай медыцынай і тэхналогіямі, сучаснымі формамі самаарганізацыі і ўзаемападтрымкі грамадства. Мы праверылі на стрэсаўстойлівасць сельскую гаспадарку, значна ўмацавалі нашу энергетычную бяспеку. Беспрэцэдэнтны знешні ціск толькі загартаваў нас, зрабіў больш рашучымі і бескампраміснымі ў барацьбе за сваё — чужога нам не трэба», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што калі дзяржаву і чакаюць новыя іспыты, то яна гатова. Услед за сусветнымі крызісамі абавязкова прыходзіць развіццё, адзначыў Лукашэнка.

«Мяркую, што аднаўленне сусветнага грамадскага жыцця будзе імклівым, таму можам разлічваць на хуткі росквіт новых эканамічных, лагістычных, тэхналагічных і іншых рашэнняў. Неабходна ўвайсці ў гэты «Рэнесанс», у поўнай меры скарыстацца яго магчымасцямі, развіваючы тое, што нам пад сілу», — сказаў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0