Ператрус дома ў галоўнага рэдактара «Нашай Нівы» Ягора Марціновіча праводзіцца ў сувязі з завядзеннем крымінальнай справы за паклёп.

Пра гэта паведамляе жонка Ягора Адар’я Гуштын, якая прысутнічае на ператрусе.

«Заведзеная справа па арт. 188 КК — паклёп. Пацярпелы — намеснік міністра МУС Барсукоў, якога дыджэй Сакалоўскі абвінаваціў у артыкуле «Нашай Нівы» ў збіцці на Акрэсціна.

У Ягора Марціновіча пакуль няма ніякага статусу. Пасля таго як скончыцца ператрус, яго павязуць на допыт у Цэнтральны апарат СК.

Ператрус праводзіць УСБ МУС, Ягор даваў ім раней тлумачэнні па сітуацыі з артыкулам пра Барсукова. Сёння яны яго выклікалі на азнаямленне з экспертызай, але не далі нават даехаць да іх.

У Ягора ёсць адвакат, мы дабіліся, каб ён быў на ператрусе, на допыт ён таксама паедзе».

Пазней Ягора Марціновіча павезлі ў СК.

Пазней стала вядома, што ён — падазраваны па арт. 188 Крымінальнага кодэкса (паклёп). Трое сутак, як і чакалася, ён будзе ў ізалятары.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?