Улады ЗША заклікаюць Мінск неадкладна вызваліць паліттэхнолага Віталя Шклярава, затрыманага ў канцы ліпеня ў Гомелі, заявіў дарадца ў галіне нацыянальнай бяспекі прэзідэнта ЗША Роберт О’Браен, піша «Радыё Свабода».

«Злучаныя Штаты заклікаюць да неадкладнага вызвалення Віталя Шклярава, амерыканскага грамадзяніна і мужа амерыканскага дыпламата, несправядліва затрыманага ў Беларусі амаль на два месяцы таму. Спадар Шкляраў павінен быць вернуты сваёй сям’і», — гаворыцца ў паведамленні О’Браена, апублікаваным у твітары.

Шклярава затрымалі 29 ліпеня ў Гомелі. 7 жніўня яму выставілі абвінавачванне ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак.

Санкцыі паводле гэтага артыкула прадугледжваюць да 3 гадоў пазбаўлення волі.

Шкляраў — 44-гадовы ўраджэнец Гомеля. Як ён сам сябе пазіцыянаваў — «амерыканскі, нямецкі і расійскі палітычны кансультант, паліттэхнолаг, дарадца выбарчых кампаній Барака Абамы, Берні Сандэрса, Ангелы Меркель, Ксеніі Сабчак». Жонка Шклярава — грамадзянка ЗША, дыпламат, працуе ў амбасадзе ЗША ў Кіеве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0