Міліцыя перакрыла ўвесь праспект Незалежнасці. Рух заблакаваны ад МКАД да вуліцы Свярдлова, перакрыты і праспект Пераможцаў.

Каля Палаца Незалежнасці адбываецца падрыхтоўка да нейкага мерапрыемства. Чытачы @belsat паведамляюць, што шмат людзей у белых кашулях. Шмат спецтэхнікі.

Гэта можа быць звязана з інаўгурацыяй Лукашэнкі.

У сваю чаргу прэс-сакратарка Лукашэнкі Наталля Эйсмант паабяцала агучыць дату інаўгурацыі бліжэй да часу цырымоніі. Канкрэтную дату яна адмовілася назваць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0