Ля Палаца Незалежнасці і БелЭкспа цяпер шмат аўтобусаў і грузавікоў з вайскоўцамі. Міліцыя дзяжурыць на кожным з паверхаў ГЦ «Замак», ціхары ў дварах на Сапёраў і Пераможцаў.

Інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі павінна прайсці да 9 кастрычніка. Учора з'явіліся непацверджаныя чуткі, што яна можа адбыцца нават сёння, 23 верасня. А з раніцы ля Палаца Незалежнасці назіраецца невялічкая актыўнасць.

Прэс-сакратарка Лукашэнкі Наталля Эйсмант не стала называць «РІА Навінам» дату інаўгурацыі, але паабяцала зрабіць гэта «бліжэй да часу» цырымоніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0