Прэзідэнт Кубы Мігель Дыяс-Канель на агульнапалітычных дэбатах 75-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН асудзіў «замежнае ўмяшанне ў справы Рэспублікі Беларусь», піша ТАСС.

«Мы пацвярджаем нашу салідарнасць з легітымным прэзідэнтам гэтай краіны Аляксандрам Лукашэнкам і брацкім беларускім народам», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Таксама ўлады Кубы працягнуць падтрымку Нікаласа Мадуры, заявіў Мігель Дыяс-Канель.

Кубінскі лідар таксама асудзіў «дзеянні ЗША, накіраваныя на дэстабілізацыю» сітуацыі ў Нікарагуа, і выказаў падтрымку прэзідэнту гэтай краіны Даніэлю Артэгу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0