Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрэш лічыць, што міжнародная супольнасць павінна паставіць мэту скончыць усе войны за 100 дзён.
Кіраўнік міжнароднай арганізацыі нагадаў, што заклікаў пакласці канец узброеным канфліктам з-за пандэміі каранавіруса. Цяпер Гутэрэш заўважыў, што засталося ўсяго 100 дзён да канца 2020 года, у сувязі з чым актуальная іншая мэта.
«Сёння я заклікаю міжнародную супольнасць прыкласці новыя намаганні, каб увасобіць гэты заклік [дамагчыся спынення агню па ўсім свеце] у жыццё да канца гэтага года», — сказаў партугалец.
0
0
0
0
0
0