Дэпутат Еўрапейскага парламента ад Латвіі, былы мэр Рыгі Ніл Ушакоў паведаміў, што прагаласаваў за рэзалюцыю Еўрапарламента аб увядзенні санкцый супраць Аляксандра Лукашэнкі і высокапастаўленых чыноўнікаў краіны з-за збіцця пратэстоўцаў, у прыватнасці жанчын. Пра гэта палітык напісаў на сваёй старонцы ў Facebook.

Ушакоў патлумачыў, што для рускага дэпутата Еўрапарламента з Латвіі «гэта быў не самы просты выбар». Ён таксама піша, што Лукашэнка «як прэзідэнт вельмі шмат зрабіў для Беларусі», акрамя таго, многім, у тым ліку ў Латвіі, «ён сам і яго стыль кіравання падабаюцца», і гэтыя людзі лічаць недазваляльным умяшанне ў справы суседняй краіны.

Нягледзячы на гэта, Ушакоў прагаласаваў за рэзалюцыю, паколькі лічыць недапушчальным біць жанчын. «Гэта абсалютна адэкватнае прапанова ўвесці санкцыі супраць людзей, якія б'юць жанчын», — заявіў еўрадэпутат, дадаўшы, што такім чынам тыя, хто маюць дачыненне да гвалту, не змогуць мець бізнэс у ЕС або не атрымаюць дазвол на жыхарства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0