Кіраўнік дыпламатыі Еўрасаюза Жазэп Барэль заявіў, што гатовы ехаць у Мінск, каб спрыяць прагрэсу ва ўрэгуляванні крызісу ў Беларусі, аднак Аляксандр Лукашэнка адмаўляецца ўзаемадзейнічаць з ЕС, піша ТАСС.

«Я гатовы паехаць у Мінск, калі гэта будзе спрыяць прагрэсу. Дагэтуль Лукашэнка адмаўляўся ўзаемадзейнічаць з Еўрасаюзам на любым узроўні», — напісаў Барэль у сваім блогу ў аўторак.

Пры гэтым ён чарговы раз падкрэсліў, што «ў ЕС няма схаваных намераў» у дачыненні да Беларусі.

«Мы проста хочам, каб беларусы самі фармавалі сваю будучыню, свабодную ад знешняга ўмяшання. Тое, што адбываецца ў Беларусі, — гэта не геапалітычны пытанне, гэта не пытанне выбару паміж ЕС і Расіяй. Не павінна быць ніякага ўмяшання трэціх асоб, лёс Беларусі павінен вырашаць яе народ і толькі ён адзін», — адзначыў Барэль.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0