Член Каардынацыйнай рады Павел Латушка прыняў удзел у расійскім прапагандысцкім шоу «Час пакажа». Яго выступ скончыўся канфліктам з вядучымі. Падаем стэнаграму.
Вядоўца «Першага» Анатолій Кузічаў: Я палітык-пачатковец, а вы вопытны палітык. Напэўна, не такі наіўны, як я. І вы, напэўна, разумееце, што прымаўка пра ласкавае цяля яна да пэўнага моманту дарэчная, а пасля — не. А пасля немагчыма двух матак, так сказаць, смактаць. Вам давядзецца рабіць выбар. Вам — краіне, вам — палітыку… Вы разумееце, пра які выбар я кажу? Вы згодныя, што давядзецца зрабіць выбар?
Павел Латушка: Смактаць прапануйце камусьці іншаму. Мы не збіраемся рабіць выбар.
Кузічаў: Ну паслухай, гэта руская прымаўка, ну Пал Палыч, ну навошта…
Латушка: Мы хочам…
Кузічаў. Гэта вульгарна…
Латушка: Гэта вы першы ўжылі.
Кузічаў: Ну гэта ж руская прымаўка… Ну…
Латушка: Мы хочам будаваць мост паміж Расіяй і Еўрасаюзам, між двума полюсамі. Стратэгія адносін з Расіяй нязменная, стратэгія паглыблення з Еўропай справядлівая.
Кузічаў: Цікавая рыторыка.
Вось відэа дыялогу: