Фота Вадзім Заміроўскі, TUT.BY

Фота Вадзім Заміроўскі, TUT.BY

У Міністэрстве па падатках і зборах папярэдзілі, што некаторыя электронныя сэрвісы 22 верасня могуць працаваць са збоямі, піша tut.by.

Некаторыя падатковыя электронныя сэрвісы 22 верасня могуць працаваць са збоямі. Аб гэтым паведамілі ў міністэрстве па падатках і зборах. Часовыя цяжкасці з доступам магчымыя з-за запланаваных тэхнічных работ.

У Міністэрстве ўдакладнілі, што 22 верасня з-за планавых работ у Рэспубліканскім цэнтры апрацоўкі дадзеных з 14.00 да 18.00 магчымыя збоі ў працы сэрвісаў электроннага дэкларавання, асабістага кабінета плацельшчыка і іншых сэрвісаў на партале МПЗ.

На партале таксама даступныя Е-ПДВ замежнай арганізацыі, сэрвіс для пошуку інфармацыі аб стаўках, анлайн-калькулятар падаткаў. Карыстальнікі таксама могуць паглядзець інфармацыю аб арганізацыях і індывідуальных прадпрымальніках, у якіх ёсць запазычанасць па падатках і пошлінах.

Праз Асабісты кабінет фізасобы, да прыкладу, могуць у ліку іншага падаць падатковую дэкларацыю або аформіць атрыманне электронных паведамленняў на выплату падаткаў, да прыкладу зямельнага.

Нагадаем, раней хакеры пагражалі ўзламаць падатковыя сэрвісы. У МПЗ заявілі, што не бачаць перадумоў для збояў у працы электронных сэрвісаў, бо «яны маюць дастатковую абароненасць»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0