З улікам затрымання 442 чалавек на дэманстрацыях 20 верасня і 22 чалавек на «Беларуськаліі» ў Салігорску 21 верасня, усяго ў Беларусі за час прэзідэнцкай кампаніі і пратэстаў супраць фальсіфікацыі выбараў затрымалі каля 12 300 чалавек, што складае 0,13% ад насельніцтва краіны.

Мы атрымалі гэтую лічбу, сплюсаваўшы звесткі Міністэрства ўнутраных спраў за асобныя дні.

Пікам затрыманняў сталі 9-12 жніўня, калі, згодна са звесткамі МУС, затрымалі «больш за» 6700 чалавек (дакладных лічбаў за тыя дні МУС не прадаставіў).

Затрыманых у Беларусі за гэтае лета больш, чым было інтэрнавана ў Польшчы часоў «Салідарнасці» (1980-я). Там за перыяд ваеннага становішча былі інтэрнаваныя 10 123 чалавекі.

Каб людзі ў іншых краінах маглі ўявіць сабе маштабы паліцэйскіх аперацый у Беларусі, у праекцыі на колькасць насельніцтва, дадзеная колькасць затрыманняў адпавядае прыкладна 190 000 у прапорцыі да насельніцтва Расіі, 55 000 — для Польшчы ці Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0