football.by

football.by

Галкіпер БАТЭ Дзяніс Шчарбіцкі падзяліўся меркаваннем пра відэа футбалістаў, якія выступілі супраць гвалту ў Беларусі, піша «Прэсбол».

«Усе, хто хацеў, выказаліся. Зразумела, што цяжка думаць пра футбол, калі такое ў краіне адбываецца. Але ўсё роўна трэба заставацца да канца прафесіяналам. Гэта твая праца.

Чаму ўзяў удзел у здымках відэароліка? А як можна глядзець на тое, калі б'юць і жорстка збіваюць людзей! На гэта немагчыма глядзець», — сказаў Шчарбіцкі ў эфіры youtube-канала «ЧестнОК».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0