У Гарвардскім універсітэце ў ЗША прайшла цырымонія ўручэння жартоўнай Шнобелеўскай прэміі, якую прысуджаюць за сумнеўныя і абсурдныя навуковыя дасягненні і ідэі.

У 2020 годзе прэміі ў галіне медыцынскай адукацыі была прысуджаная Аляксандру Лукашэнку, Уладзіміру Пуціну, Дональду Трампу, а таксама лідарам яшчэ пяці дзяржаў.

«Узнагарода ў галіне медыцынскай адукацыі прысуджана лідарам Бразіліі, Вялікабрытаніі, Індыі, Мексікі, Беларусі, ЗША, Турцыі, Расіі і Туркменістана за выкарыстанне пандэміі каранавіруса для таго, каб навучыць свет таму, што палітыкі могуць мацней уплываць на жыццё і смерць, чым навукоўцы і лекары», — заявіў заснавальнік прэміі Марк Абрахамс.

Сёлета ўзнагародай лаўрэатам стаў злеплены з лістоў пісчай паперы куб і копія банкноты ў 10 трыльёнаў зімбабвійскіх даляраў.

У 2013 годзе Лукашэнка ўжо атрымліваў Шнобелеўскую прэмію разам з мінскай міліцыяй. Тады падставай для гэтага стала забарона публічных апладысментаў у Беларусі і затрыманне сілавікамі аднарукага чалавека з інваліднасцю, якога абвінавацілі ў парушэнні гэтай забароны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0