Пра гэта 15 верасня на пленарнай сэсіі Еўрапарламента заявіў Жазэп Барэль — кіраўнік дыпламатычнай місіі Еўрасаюза.
Паводле яго, сітуацыя «зразумелая»: прэзідэнцкія выбары суправаджаліся фальсьфікацыямі.
Барэль таксама адзначыў шматлікія затрыманні пасля выбараў, жорсткія дзеянні ў дачыненні да пратэстоўцаў і праінфармаваў дэпутатаў аб затрыманні ўсіх чальцоў прэзідыума Каардынацыйнай рады за выключэннем Святланы Алексіевіч.
Паводле яго слоў, ЕС бачыць выхад з крызісу ў арганізацыі палітычнага дыялогу паміж уладамі і грамадствам. Пачатку такога дыялогу магла б спрыяць назіральная місія АБСЕ.
«Аднак мы не змаглі звязацца з беларускімі ўладамі ні на якім узроўні», — дадаў ён.
Барэль таксама адзначыў, што завяршаецца праца над санкцыямі ў дачыненні да беларускіх чыноўнікаў. Па словах Барэля, яны будуць уведзены ў найбліжэйшы час. Ён разлічвае на іх узгадненне да 24-25 верасня на надзвычайным пасяджэнні Еўрапейскай рады.