citydog.by

citydog.by

Вольга Кардаш тыдзень таму з'ехала з Беларусі ў Польшчу. Пра прычыны гэтага ўчынку яна расказала 10 верасня ў сваім інстаграме.

«Я б не з'язджала, калі б не было дакладнага разумення, што я магу апынуцца пад рэпрэсіямі», — кажа Вольга Кардаш.

Яна кажа, што атрымала з розных крыніц інфармацыю, з якой зрабіла выснову, што ў яе два выйсьці: або застацца ў Беларусі і трапіць пад хвалю рэпрэсій, або з'ехаць з краіны. У Польшчу з'ехала, бо муж па сямейных абставінах цяпер у Варшаве.

Вольга Кардаш кажа, што рашэнне прыняла на працягу сутак: яна звязалася са штабам Валерыя Цапкалы, і там ёй параілі не чакаць і з'ехаць.

Кардаш выпусціла калекцыю футболак з лагатыпамі беларускіх заводаў. Чакалася, што большая частка грошай ад продажу будзе накіравана ў фонд і пойдзе на падтрымку завадчан і людзей, якія пацярпелі ад палітычных рэпрэсій.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0