Сёння на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску адбылася акцыя салідарнасці з палітвязнямі.

Пікет пачаўся ў 18.00, у ім удзельнічалі каля 20 чалавек —актывісты «Моладзі БНФ», грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», Беларускага нацыянальнага кангрэсу.

фота Дзмітрыя Брушко, Tut.by

Актывісты выказвалі салідарнасць з 14-ю арыштаванымі фігурантамі «справы патрыётаў», удзельнікам руху «Крытычная маса» Дзмітрыем Паліенкам і праваабаронцам Міхаілам Жамчужным. Двух апошніх беларускія праваабарончыя структуры прызналі палітвязнямі.

Акцыя салідарнасці прайшла без затрыманняў. Супрацоўнікі міліцыі вялі відэаздымку, папярэджвалі, каб пікетоўцы разышліся, аднак не заміналі ім.

фота Радыё Свабода

відэа Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0